23 лютага ў Дзень абаронцаў Айчыны ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшло спартыўна-забаўляльнае свята: адбылося спаборніцтва паміж дзвюма камандамі хлопчыкаў - "Цімураўцамі" і "Спартанцамі". Мерапрыемства пачалося з прывітання каманд і выканання імі элементаў страявой падрыхтоўкі. Наступны этап быў спартыўны. Хлопчыкам неабходна было выканаць шэраг спартыўных практыкаванняў, пры гэтым паказаць сваю фізічную падрыхтоўку, праявіць хуткасць, вытрымку. Кожная каманда старалася паказаць лепшыя вынікі, а балельшчыкі гучна падтрымлівалі ўдзельнікаў спаборніцтва.
Учащиеся 9-11 классов в День открытых дверей посетили Жировичский государственный аграрно-технический колледж . В ходе мероприятия старшеклассники узнали об условиях поступления, специальностях, возможностях обучения и развития. Учащиеся побывали в учебных лабораторичх, музее.
У Міжэвіцкай сярэдняй школе ўсе чакаюць з нецярпеннем пятніцу, бо ўжо на працягу некалькіх тыдняў у гэты дзень у рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" праходзяць цікавыя мерапрыемствы. Сёння - не выключэнне. Вучні з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у "Літаратурнай хвалі" ў рамках акцыі "#ЧытаемБеларускае_і_па-беларуску": чыталі творы беларускіх аўтараў, знаёміліся з кнігамі-юбілярамі 2026 года. Некаторыя настаўнікі і навучэнцы зрабілі для сябе "адкрыццё" ў беларускай літаратуры і вырашылі прачытаць творы, якія іх зацікавілі.
Напярэдадні Дня роднай мовы ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прагучалі цудоўныя і ўдзячныя словы ў адрас беларускай мовы падчас літаратурнай кампазіцыі "Гімн роднай мове". Навучэнцы і настаўнікі прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце. Вучні 3 класа дэманстравалі свае любімыя беларускія словы. Увесь калектыў школы стаў удзельнікам акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску".
"Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова! Матчын дарунак ад самай калыскі, Ты самацветаў яскравая нізка..." - тэтак цудоўна сказаў пра нашу мову Уладзімір Дубоўка. Такой мовай можна і неабходна ганарыцца. Напярэдадні свята, 19 лютага, у 3-4 класах Міжэвіцкай сярэдняй школы праводзілася гульня-падарожжа "Скарбы роднай мовы". Было шмат розных конкурсаў пра невычэрпныя скарбы беларускай мовы. Карысць такіх гульняў не толькі ў ведах. Гэта ўпэўненасць, цікавасць, жывое маўленне і разуменне таго, што беларуская мова - сучасная, багатая, самабытная.
Часы безопасности "Объекты железнодорожного транспорта: меры безопасного поведения и ответственность"
В рамках республиканской декады гражданско-патриотических дел "Афганістан у лесах нашых землякоў" в Мижевичской средней школе проходят различные мероприятия. Оформлен тематический стенд "Герои живут рядом", для учащихся 5-8 классов проведены информационные часы "Подвиг воинов- интернационалистов", а 9-11 классов - "Афганская война: история и память". Молодое поколение должно помнить и бережно хранить память о мужестве и героизме воинов, которые выполняли свой интернациональный долг в Афганистане.
18 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы вучні школы сабраліся ў інтэрактыўнай зоне, дзе прайшоў "Беларускі перапынак. Спрабуем перакласці". Навучэнцы з вялікай ахвотай удзельнічалі ў мерапрыемстве, але, на жаль, некаторыя словы так і не знайшлі беларускіх адпаведнікаў. Вучні 3-4 класаў з задавальненнем далучыліся да роднага слоўца праз прагляд беларускамоўных мультфільмаў - прайшла "Мультыманія па-беларуску". Пяцікласнікі паўдзельнічалі ў конкурсе "Знаўцы беларускіх загадак". Ніхто і не сумняваўся, што адгадванне загадак - адзін з любімых заняткаў дзяцей.