"Я разумею свае пачуцці" - пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў 7 класе ў рамках праграмы "Мой псіхалагічны дабрабыт". Навучэнцы вучыліся размяжоўваць пачуцці і эмоцыі, адчуванні, "засяляючы" прапанаванымі паняццямі астравы Пачуццяў, Эмоцый, Драйваў і Адчуванняў. Вызначалі, чым адрозніваюцца, напрыклад, гнеў і агрэсія, сум і смутак. Практыкаванне "Львы, якія спяць" вучыла захоўваць спакой, кантраляваць свае эмоцыі, калі адкрытая рэакцыя можа нашкодзіць сабе і іншым.