20 лістапада ў 7 класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна на аснове навучальнага дапаможніка "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Сямікласнікі працягвалі знаёмства з месцамі ўтрымання і знішчэння мірнага насельніцтва. Асаблівая ўвага была нададзена канцлагерам, якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і тым, у якіх утрымліваліся дзеці. Навучэнцы зрабілі віртуальную экскурсію па тых былых месцах масавага ўтрымання і знішчэння насельніцтва, дзе зараз знаходзяцца мемарыялы. Вучні выказвалі сваю думку, чаму трэба захоўваць памяць пра тыя трагічныя падзеі. Навучэнцы наведалі школьны музей, дзе маецца стэнд з інфармацыяй аб знішчэнні мірнага насельніцтва на Слонімшчыне. Тэматычная інфармацыйная гадзіна садзейнічала пашырэнню ведаў навучэнцаў аб сістэме знішчэння беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванню разумення неабходнасці захавання гістарычнай памяці народа, выхаванню пачуцця патрыятызму. Сямікласнікі адзначылі, што нельга дапусціць паўтарэння жахаў вайны і генацыду. Усе прыйшлі да адзінай высновы: у свеце павінен быць мір.