27 лістапада ў 7 класе ў рамках інфармацыйна - адукацыйнага праекта "ШАГ" прайшла гадзіна зносін "Традыцыі маёй сям'і", падчас якой навучэнцы разважалі аб каштоўнасцях сям'і, расказвалі аб традыцыях сваёй сям'і. Сямікласнікі выказвалі свае меркаванні аб функцыях сям'і, яе значэнні ў жыцці кожнага чалавека. Вучні збіралі "рассыпаныя" прыказкі пра сям'ю, тлумачылі іх сэнс, а таксама з цэглаў- каштоўнасцей "будавалі" дом шчаслівай сям'і. Сямікласнікі аднагалосна пагадзіліся з вялікім кітайскім філосафам Канфуцыем, які пісаў: "Дзяржава - гэта вялікая сям'я, а сям'я - гэта маленькая дзяржава".
У канцы мерапрыемства ўсе адзначылі важнымі, асноўнымі такія каштоўнасці, як павага, любоў, узаемаразуменне, сувязь пакаленняў, вернасць, давер і клопат. Гадзіна зносін садзейнічала выхаванню павагі і любові да бацькоў і іншых членаў сям'і, пачуцця гонару за сваю сям'ю, адказнасці за яе.