9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджанне гэтага злачынства. З гэтай нагоды ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў. У школьным музеі адбыўся мітынг-рэквіем "У сэрцах навекі памяць захаваем". Эстафету мерапрыемстваў працягнулі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны і марафон " Генацыд нельга забыць, нельга дараваць". У гэты дзень смутку і памяці пра тых, хто пакутаваў ад жахаў генацыду, успаміналі ахвяр і выказвалі салідарнасць з тымі, хто перажыў гэтую трагедыю. Важна помніць пра тыя жудасныя падзеі, каб прадухіліць такія злачынствы ў будучым.