16 снежня ў 7 класе ў рамках праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" прайшла класная гадзіна "Як стаць лідарам?", падчас якой вучні знаёміліся з паняццем лідарства, яго роляй і значэннем у грамадстве. Навучэнцы актыўна абмяркоўвалі, якія асноўныя якасці, функцыі і складальнікі іміджу павінен мець сапраўдны лідар. "Свая гульня", якая была праведзена па тэме мерапрыемства, садзейнічала развіццю камунікатыўных навыкаў, умення працаваць у камандзе і прымаць рашэнні. Кожны ўдзельнік гульні змог праявіць свае лідарскія якасці.