24 снежня закончылася другая чвэрць, і з гэтай нагоды ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, падчас якой былі падведзены вынікі вучэбнай дзейнасці і ўдзелу навучэнцаў у конкурсах, алімпіядах і спаборніцтвах, а таксама адбыўся анонс мерапрыемстваў, у якіх могуць прыняць удзел вучні на канікулах. Дырэктар школы Бакунова Н.І. засяродзіла асаблівую ўвагу на правілах бяспечных паводзін у час зімовых канікул і навагодніх свят.