29 снежня навагодняя ёлка і вясёлыя клоўны запрасілі вучняў 1-7 класаў на ранішнік. Свята атрымалася па-сапраўднаму навагоднім: карагоды, песні, танцы, конкурсы, віктарыны ... А як жа Новы год без Дзеда Мароза і Снягуркі?! Дзеці з вялікім задавальненнем паклікалі доўгачаканых казачных гасцей. Дружным хорам удзельнікі свята папрасілі ёлачку, каб яна запаліла свае рознакаляровыя агні. Вучні прачыталі вершы Дзеду Марозу. І, канечне ж, не менш прыемны момант - навагоднія падарункі! Навагодні ранішнік атрымаўся вельмі цудоўным, падарыў дзецям многа радасці, шчасця, пазітыву.