У 7 класе ў рамках заняткаў “Мой псіхалагічны дабрабыт" прайшла класная гадзіна па тэме: "Я – у дзеянні: стратэгіі асобістага росту". Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне навыкаў вызначэння мэт, уменне ставіць перад сабой кароткатэрміновыя, перспектыўныя мэты і дасягаць іх. Падчас класнай гадзіны сямікласнікі разважалі аб тым, як ператвараць мары ў рэальныя планы, як станавіцца лепшымі і больш упэўненымі. Выканаўшы практыкаванне "Да рысы", навучэнцы выказвалі сваё меркаванне: важнымі на шляху да мэты з'яўляюцца смеласць ісці да канца або асцярожнасць. Вынікам мерапрыемства стала выснова аб тым, што вялікая мэта пачынаецца з маленькага кроку і простага плана, што мяняцца і спрабаваць – гэта нармальна, што асабісты рост – гэта не пра тое, каб быць ідэальным, а пра рух наперад, пра цікавасць да жыцця і да самога сабе.