У рамках рэалізацыі праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" 16 студзеня ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшоў час паведамленняў "Брэнды Беларусі". Навучэнцы ўзгадалі назвы беларускіх брэндаў, прадукцыю, што вырабляецца пад імі, падзяліліся цікавымі фактамі з гісторыі развіцця вытворчасці беларускіх тавараў. Вучні малодшых класаў складалі пазлы з лагатыпамі вядомых брэндаў. Падчас мерапрыемства вучні даведаліся, што сярод шырокавядомых брэндаў Беларусі выступаюць вытворцы бытавой тэхнікі, машынабудаўнічыя гіганты, папулярныя маркі абутку і адзення, высакаякасныя прадукты харчавання.