#ДзеньБеларускіхВандровак"Беларусь турыстычная" - тэматычныя пятніца ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" - у Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшоў актыўна і крэатыўна. Навучэнцы змаглі здзейсніць віртуальныя і завочныя падарожжы па Беларусі, пазнаёміцца з прыгожымі краявідамі роднай зямлі, а таксама падзяліцца сваімі ўражаннямі ад вандровак па сваім краі. Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі ўнутранага турызму, вывучэнню багатай культурна-гістарычнай спадчыны краіны, выхаванню любові да роднага краю.