17 лютага Тыдзень роднай мовы атрымаў свой працяг. Інтэрактыўны перапынак "Патлумач" сабраў вучняў 4-5 класаў. Навучэнцы былі вельмі актыўнымі і наперабой "дэкадавалі" малюнкі з выявамі фразеалагізмаў, тлумачылі іх значэнне. Цікавым для удзельнікаў мерапрыемства было і разгадванне рэбусаў. Працягам другога дня Тыдня стала інтэлектуальная гульня "Мова родная - мова модная" для вучняў 6-8 класаў. Каманды "Эрудыты" і "Разумнікі" змагаліся за права лічыцца лепшымі знаўцамі роднай мовы. Удзельнікам гульні прыйшлося пераадолець восем "перашкод", каб дайсці да фінішу. Журы было вельмі ўважлівым і прынцыповым і вызначыла пераможцу. Сёння больш пашчасціла "Эрудытам" - ім дасталася перамога. "Разумнікі" апраўдалі назву сваёй каманды, бо толькі на адзін бал адсталі ад сапернікаў. Навучэнцы падчас гульні мелі магчымасць не толькі праявіць сваю эрудыцыю, але, што не менш важна, адчуць камандны дух.