17 лютага ў 7 класе Міжэвіцкай сярэдняй школы ў рамках праграмы " Я. Мая сям'я.Мая Радзіма" прайшла класная гадзіна "Сеткавы этыкет", накіраваная на фарміраванне агульнапрынятых маральных нормаў паводзін у сетцы Інтэрнэт, культуры адказнага і этычнага выкарыстання Інтэрнэту, а таксама на павышэнне інфармацыйнай адукаванасці навучэнцаў пры карыстанні рэсурсамі сеткі Інтэрнэт. Папярэдняе апытанне сямікласнікаў паказала, што ўсе яны з'яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі інтэрнэту, і таму тэма класнай гадзіны з'явілася актуальнай. Навучэнцы, працуючы ў групах, складалі ўласныя памяткі сеткавага этыкету. Пазнаёміўшыся з матэрыяламі Дзіцячага прававога сайта, вучні даведаліся аб тым, як небяспечна для сябе карыстацца інтэрнэтам. Напрыканцы занятку навучэнцы прыйшлі да высновы, што інтэрнэт — гэта не проста экран смартфона, гэта прастора, дзе мы пакідаем свой след, і таму трэба ствараць такі інтэрнэт, у якім самім будзе прыемна знаходзіцца.