18 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы вучні школы сабраліся ў інтэрактыўнай зоне, дзе прайшоў "Беларускі перапынак. Спрабуем перакласці". Навучэнцы з вялікай ахвотай удзельнічалі ў мерапрыемстве, але, на жаль, некаторыя словы так і не знайшлі беларускіх адпаведнікаў. Вучні 3-4 класаў з задавальненнем далучыліся да роднага слоўца праз прагляд беларускамоўных мультфільмаў - прайшла "Мультыманія па-беларуску". Пяцікласнікі паўдзельнічалі ў конкурсе "Знаўцы беларускіх загадак". Ніхто і не сумняваўся, што адгадванне загадак - адзін з любімых заняткаў дзяцей. Вучні 10-11 класаў мелі магчымасць паказаць сваю эрудыцыю падчас моўна-літаратурнага батла "Думкі на хаду". Перамаглі ў гульні "Васількі", а камандзе "Крэатыў", нягледзячы на актыўнасць і ўпартасць гульцоў, крыху не хапіла балаў да перамогі. Мерапрыемствы, праведзеныя ў трэці дзень Тыдня роднай мовы, садзейнічалі. папулярызацыі беларускага слова, разуменню важнасці яго захавання.