26 лютага ў 7 класе ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта " ШАГ" адбыўся канструктыўны дыялог "Я - частка грамадства: мой выбар і мой уклад". Падчас занятку нвучэнцы актыўна абмяркоўвалі розныя спрэчныя сітуацыі і спрабавалі сумесна знаходзіць рашэнні. Інфармацыйная гадзіна садзейнічала фарміраванню ў вучняў уяўлення аб непарыўнай сувязі асобы і соцыуму. Дыялог дапамог сямікласнікам усвядоміць сваю ролю і адказнасць за свае паводзіны ў грамадстве.