27 лютага ў Міжэвіцкай сярэдняй школе ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" прайшоў кулінарны фэст "Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка".Пах свежых бліноў, ванілі разляцеўся па школе, калі на сталах з' явіліся маміны бліны - сімвал цеплыні і клопату: карункавыя бліны, у форме сэрцак, розных памераў, з розным начыннем. А побач - духмянае варэнне. І вучні, і настаўнікі сталі ўдзельнікамі кулінарнага фэсту. Дэгустацыя прайшла на "ўра", бо на сталах не засталося ніводнага блінчыка. Мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі беларускай гасціннасці і кулінарнага вопыту, які перадаецца ад маці да дзяцей. Дарэчы, многія вучні самі гатавалі бліны.Можа, таму і панаваў настрой вясёлага беспарадку, смеху і захаплення ад таго, што "зрабіў гэта сам!" Мерапрыемства з такой пяшчотнай назвай пакінула светлы след у душы кожнага ўдзельніка фэсту.