6 сакавіка напярэдадні Дня жанчын у рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшла гадзіна шчырасці "Код прыгажосці: беларуская панна". Навучэнцы ўбачылі, што духоўная прыгажосць беларускай жанчыны — гэта не толькі прыгожы твар ці моднае адзенне. Гэта святло мудрасці Еўфрасінні Полацкай, гэта мужнасць Анастасіі Слуцкай, гэта пяшчота матчынай калыханкі і глыбіня кожнага ўзору на матчыным рушніку. Удзельнікі мерапрыемства ўсвядомілі, што быць беларускай сёння — значыць берагчы ў сабе гэтыя скарбы: дабрыню, павагу да сваіх каранёў, любоў да роднага слова і ўменне дараваць. Гадзіна шчырасці садзейнічала фарміраванню ў вучняў каштоўнасных адносін да вобраза беларускай жанчыны як захавальніцы духоўных традыцый, культурнай спадчыны і маральных ідэалаў нацыі.