13 сакавіка ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшлі адзіныя ўрокі, прымеркаваныя да дзяржаўнага свята - Дня Канстытуцыі. Асаблівую ўвагу на ўроках надавалі таму, што Канстытуцыя — гэта не проста дакумент, а гарант міру і стабільнасці нашага грамадства. Быць грамадзянінам — значыць не толькі карыстацца правамі, але і несці адказнасць за будучыню сваёй Радзімы.