20 сакавіка вучні Міжэвіцкай сярэдняй школы далучыліся да абласнога стрыму, ключавой тэмай якога стала прафілактыка кіберзлачыннасці. Падчас анлайн-сустрэчы навучэнцы даведаліся пра актуальныя пагрозы ў лічбавай прасторы, спосабы абароны асабістых даных і правілы бяспечных паводзін у сацыяльных сетках. Асаблівая ўвага была нададзена таму, як не стаць ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў і куды звяртацца па дапамогу ў выпадку ўзнікнення складаных сітуацый. Такія мерапрыемствы дапамагаюць вучням павысіць узровень лічбавай адукаванасці і вучаць адказнаму карыстанню сучаснымі тэхналогіямі.