31 сакавіка ў 7 класе прайшоў экалагічны дыялог "Берагчы прыроду - значыць берагчы Радзіму" ў рамках інфармацыйна- адукацыйнага праекта "ШАГ" (блок " Я і Прырода"). Мерапрыемства праводзілася з мэтай фарміравання ў вучняў экалагічнай адукаванасці, беражлівых адносін да прыродных багаццяў Беларусі і ўсведамлення асабістай адказнасці за экалагічную бяспеку. У пачатку занятку навучэнцы абмеркавалі ролю чалавека ў захаванні прыроды. Была прадстаўлена інфармацыя аб дасягненнях Беларусі ў галіне экалогіі і стане ахоўных тэрыторый. Сямікласнікі абмеркавалі праблемныя сітуацыі і пазнаёміліся з асноўнымі законамі экалогіі. У фокусе ўвагі былі пытанні захавання відаў раслін і жывёл з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Вучні падзяліліся фактамі аб тым, як яны асабіста дапамагаюць берагчы рэсурсы. Падчас дыялогу навучэнцы прыйшлі да высновы, што прырода — гэта агульны дом, які патрабуе клопату кожнага. Сямікласнікі праявілі высокую актыўнасць у віктарынах і абмеркаванні экалагічных ініцыятыў. Вынікам мерапрыемства стала стварэнне "Дрэва абяцанняў". Кожны вучань сфармуляваў сваё асабістае экалагічнае правіла. У выніку "дрэва" зазелянела карыснымі ініцыятывамі, што сімвалізуе гатоўнасць класа ўносіць рэальны ўклад у захаванне прыроды Беларусі .