2 красавіка ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшлі адзіныя ўрокі, прымеркаваныя да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Яднанне народаў Беларусі і Расіі - гэта не толькі палітычнае рашэнне, але і гістарычны выбар, заснаваны на агульных духоўных каштоўнасцях. Сёння Саюзная дзяржава з'яўляецца гарантам стабільнасці, бяспекі і эканамічнага развіцця. Мерапрыемствы садзейнічалі ўсведамленню таго, што Дзень яднання - гэта сімвал гістарычнай і духоўнай блізкасці паміж нашымі краінамі, дзе няма межаў для зносін, вучобы і творчасці. Саюзная дзяржава стварае для нас роўныя правы: мы можам разам працаваць над навуковымі праектамі, падарожнічаць і берагчы нашу агульную памяць. Быць разам - значыць быць мацнейшымі ў сучасным свеце. Навучэнцы ўпэўнены, што Беларусь і Расія - агульнае мінулае, сумеснае сучаснае, паспяховая будучыня!