3 красавіка ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае сваё" #Жартуем па-беларуску. Дзень трапных беларускіх жартаў" у Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшоў гумарыстычны батл-квіз "Смех без межаў і памылак ". Падчас інтэрактыўнага мерапрыемства навучэнцы пашырылі веды аб беларускай мове і культуры праз жарт. Батл-квіз падарыў усім прысутным не толькі добры настрой, але і спрыяў папаўненню слоўнікавага запасу "трапнымі" выразамі, якія можна выкарыстоўваць у жыцці. Мерапрыемства ўдзельнікі пакідалі з адчуваннем таго, што беларуская мова — гэта сучасна, трапна і вельмі весела.