10 красавіка ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшоў #ДзеньРоднагаСвайго "#ПеракладчыцкіВінегрэт" у рамках праекта "Кожная пятніца - роднае сваё". Падчас мерапрыемства пастаянна гучалі воклічы "А, дык вось што гэта значыць!" Гэта атмасфера "эўрыкі", калі складаныя моўныя канструкцыі раптам становяцца зразумелымі. Складанне пазлаў, гульня ў "Трыміно", крэатыўны пераклад вершаў стварылі прастору для гумару і смелых моўных эксперыментаў. Мерапрыемства дапамагло зняць моўны бар’ер і паказаць, што пераклад - гэта не толькі механічная замена слоў, але і мастацтва разумець іншага чалавека.