23 красавіка ў 7 класе прайшла інфармацыйная гадзіна "Славутыя мясціны Беларусі" ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" (тэматычны блок "Я і Культура"). Падчас завочнай вандроўкі навучэнцы пазнаёміліся з выдатнымі архітэктурнымі помнікамі, прыроднымі аб'ектамі і гістарычнымі месцамі Беларусі. З вялікім задавальненнем сямікласнікі ўдзельнічалі ў ток-шоу "Свая гульня", якое садзейнічала развіццю ў вучняў эрудыцыі, лагічнага мыслення, умення працаваць у камандзе. Віртуальная вандроўка натхніла навучэнцаў на падарожжа па роднай краіне: кожны з іх выбраў мясціну, якую хацеў бы наведаць, і адзначыў яе на карце Беларусі. Сямікласнікі ўпэўнены, што Беларусь - гэта наша агульная гісторыя, наш агульны дом, які мы павінны цаніць і любіць і берагчы.