Праект "Кожная пятніца - роднае, сваё" атрымаў працяг у Міжэвіцкай сярэдняй школе. У рамках тэматычнай пятніцы "#УмельцыБеларусі. "Ад народных звычаяў да сучасных вырабаў" ва ўстанове адукацыі прайшоў этнафэст "Культурны код". Мэта мерапрыемства — актуалізаваць беларускую культурную спадчыну ў свядомасці вучняў, паказаўшы яе не як застылы музейны экспанат, а як жывую і стыльную крыніцу натхнення для сучаснага жыцця, творчасці і самавыяўлення. Кожны з удзельнікаў сёння меў магчымасць стаць дызайнерам сваёй культуры і даказаць, што коды продкаў лёгка трансфармуюцца ў сучасныя лагатыпы, музыку і моду. Падчас этнафэсту прыйшлі да высновы: каб нешта новае і крутое, трэба ведаць, з чаго ўсё пачыналася.