5 мая ў 7 класе Міжэвіцкай сярэдняй школы прайшла класная гадзіна "Гісторыя, апаленая вайной", якая садзейнічала фарміраванню патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага свайго народа і выхаванню пачуцця ўдзячнасці за мірнае неба. Падчас занятку вучні мелі магчымасць пашырыць свае веды пра Вялікую Айчынную вайну і ўклад беларускага народа ў Перамогу. Сямікласнікі вызначылі, што азначаюць прапанаваныя лічбы, звязаныя з вайной, назвалі "сімвалы болю", якія ёсць у нашай краіне, успомнілі імёны юных герояў, сваіх равеснікаў, якія былі вымушаны прымаць дарослыя рашэнні. Напрыканцы класнай гадзіны навучэнцы паспяхова адказалі на пытанні віктарыны "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны". Мерапрыемства закончылася практыкаваннем "Званы памяці": вучні на папяровых званочках - знаку Хатыні - напісалі словы-пажаданні будучым пакаленням.