7 мая ў 7 класе прайшло важнае мерапрыемства — інфармацыйная гадзіна «Мой край у гады Вялікай Айчыннай вайны». У вучняў была магчымасць яшчэ раз звярнуцца да гераічных і трагічных старонак гісторыі нашай малой радзімы. Асаблівая ўвага была нададзена мужнасці мясцовых жыхароў, якія не скарыліся ворагу. Навучэнцы выступілі з паведамленнямі пра дзейнасць партызанскіх атрадаў і падпольшчыкаў, якія набліжалі Перамогу сваімі смелымі дзеяннямі. Не засталіся па-за ўвагай і трагічныя факты: спаленыя вёскі, лёс мірных грамадзян і гора, якое прынесла вайна ў кожную хату.