"Праект "Кожная пятніца - роднае, сваё" ў Міжэвіцкай сярэдняй школе атрымаў працяг праз акцыю #БелаусьУдзячная "Пісьмо ў 1945 год". Сёння панавала асаблівая атмасфера. Навучэнцы далучыліся да акцыі, каб сказаць "дзякуй" тым, хто падарыў нам мірнае неба. Удзельнікі мерапрыемства на некалькі хвілін нібы перанесліся ў пераможны май 1945-га года. Вучні пісалі шчырыя лісты сваім прадзедам, згортваючы іх у легендарныяш "франтавыя трохкутнікі". У кожным радку - не проста словы, а жывыя эмоцыі. Акцыя паказала, што сувязь пакаленняў застаецца непарыўнай, а памяць аб Вялікай Перамозе жыве ў сэрцах сучаснай моладзі.