12 мая ў 7 класе прайшла інфармацыйная гадзіна “Без падману: лёгкіх наркотыкаў НЯМА!”. Інфармацыя, атрыманая ў час занятку, развеяла ў навучэнцаў адзін з самых небяспечных міфаў сучаснасці – аб існаванні так званых “бяспечных” або “лёгкіх” наркотыкаў. Сямікласнікі зразумелі, што нават першая спроба можа прывесці да цяжкай залежнасці, праблем са здароўем і незваротных змен у псіхіцы. Падчас інфармацыйнай гадзіны вучні даведаліся аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за захоўванне і распаўсюджванне забароненых рэчываў, а таксама абмеркавалі, як распазнаць хітрыкі маніпулятараў, якія прапануюць ”проста паспрабаваць”. У сямікласнікаў сфарміравалася перакананне: любы наркотык разбурае здароўе, кар’еру, адносіны і свабоду. Вучням стала відавочна: бяспечных доз не існуе. Завяршылася інфармацыйная гадзіна абмеркаваннем альтэрнатыў наркотыкам: спорт, творчасць, валанцёрства і развіццё без ілюзій “бяспечнага кайфу”.