У рамках акцыі "Дом без насілля" 13 мая ў 7 класе прайшло мерапрыемства ў фармаце інфасесіі "Шчаслівая сям'я - дом без насілля", мэтай якога з'яўлялася фарміраванне ў вучняў уяўлення аб базавых духоўных каштоўнасцях сям'і. Падчас інфасесіі падлеткі вучыліся адрозніваць звычайны сямейны канфлікт ад сістэмнага насілля, а таксама бацькоўскі клопат аб бяспецы ад праяў жорсткіх зносін. Навучэнцы ўпэўнены, што насіллю ў сям'і няма апраўдання, а канфлікты трэба вучыцца вырашаць мірным шляхам праз дыялог, а ў выпадку небяспекі не маўчаць, а звяртацца па дапамогу.