15 мая ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшоў кулінарны фестываль-кірмаш "Багата хата не вугламі, а пірагамі" пад хэштэгам "БеларусьСямейная". Мэта мерапрыемства - папулярызацыя традыцыйных сямейных каштоўнасцей, умацаванне сувязей паміж пакаленнямі праз знаёмства з беларускай кулінарнай спадчынай і гасціннасцю. Фестываль яскрава даказаў сэнс прыказкі "Багата хата не вугламі, а пірагамі": сапраўдны дабрабыт краіны і сям'і будуецца на шчодрасці, супольнай працы і павазе да старэйшых.