15 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень сям'і. З гэтай нагоды ў 7 класе прайшоў адзіны ўрок. Галоўная мэта занятку — фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да сям'і, разумення яе ролі ў жыцці чалавека і грамадства, а таксама выхаванне павагі да бацькоў і сямейных традыцый. Падчас урока сямікласнікі пісалі лісты ўдзячнасці сваім блізкім людзям, стваралі сямейнае дрэва, дзяліліся традыцыямі сваёй сям'і. Вучні яшчэ раз упэўніліся, што сям'я - галоўная каштоўнасць. Гэта галоўная апора чалавека, месца, дзе яго заўсёды любяць, чакаюць.