18 мая ў 7 класе прайшла класная гадзіна "Наркотыкі. Сакрэты маніпуляцыі". Інтэрактыўная гутарка з элементамі трэнінгу садзейнічала фарміраванню ў навучэнцаў яскравага ўяўлення пра механізмы псіхалагічнай маніпуляцыі, якія выкарыстоўваюцца наркабізнесам. Вучні ўпэўніліся, наколькі жорсткія нормы заканадаўства ў Беларусі ў сферы супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў. Класная гадзіна спрыяла выхаванню цвёрдай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да свайго жыцця, здароўя і свабоды, а таксама фарміраванню навыкаў ўсвядомленага ўмення сказаць "не" ў сітуацыях псіхалагічнага ўздзеяння.