19 мая ў рамках праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" ў 7 класе прайшла класная гадзіна "Вандроўка па Беларусі". Навучэнцы мелі магчымасць пашырыць свае веды пра гісторыка-культурную спадчыну і прыроду Беларусі. Мерапрыемства садзейнічала развіццю навыкаў працы ў камандзе і творчай актыўнасці, а таксама выхаванню пачуцця гонару за сваю краіну, патрыятызму і любові да роднага краю. Сямікласнікі стваралі праграму вандроўкі па гісторыка-культурных месцах Гродзеншчыны. Вучні прыйшлі да высновы, што Беларусь - гэта не проста радкі ў падручніку. Гэта тэхналогіі, містыка замкаў, унікальная прырода. Вандруючы па Беларусі, мы пачынаем лепш разумець мінулае беларускага народа, усведамляем неабходнасць клапаціцца пра нашу спадчыну і перадаваць яе будучым пакаленням.