У межах папулярнага рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" ў Міжэвіцкай сярэдняй школе адбылося захапляльнае і цёплае мерапрыемства - этнаграфічная вандроўка «Беларускі ручнік - повязь часоў". Навучэнцы з вялікай цікавасцю зазірнулі ў "бабулін куфэрак" і пазнаёміліся з гісторыяй беларускага ручніка і традыцыямі яго выкарыстання ў жыцці. Падзея стала сапраўдным мастком паміж мінулым і сучаснасцю, які аб'яднаў розныя пакаленні.