У 8 класе прайшла важная і кранальная інфармацыйная гадзіна "Планы нацысцкай Германіі па ажыццяўленні генацыду", прысвечаная захаванню гістарычнай памяці. Навучэнцы даведаліся пра сутнасць чалавеканенавісніцкага плана «Ост» і акупацыйнага рэжыму, які нацысты ўсталявалі на нашай зямлі. Падчас мерапрыемства васьмікласнікі абмеркавалі трагічны лёс спаленых вёсак, такіх як Хатынь, і жудасныя факты пра лагеры смерці Трасцянец і Азарычы. Асаблівую ўвагу звярнулі на новыя матэрыялы расследавання Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, якія даказваюць маштаб генацыду мірнага насельніцтва. Гэтая размова дапамагла вучням яшчэ глыбей зразумець, якой цаной быў заваяваны мір і чаму так важна берагчы праўду аб мінулым нашай Радзімы.