Экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стала важным і хвалюючым пунктам экскурсіі для вучняў 8 класа ў Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. І. Стаброўскага 1 касстрычніка. Гэты раздзел экспазіцыі быў адкрыты, каб захаваць памяць аб трагічных падзеях на тэрыторыі раёна і ўсёй краіны. Падчас наведвання гэтай залы васьмікласнікі даведаліся пра карныя аперацыі і спаленыя Слонімскага раёна, лёсы мясцовых жыхароў і маштабы разбурэнняў, пра пераўтварэнне Слоніма ў часы акупацыі фактычна ў лагер смерці. Рабяты азнаёміліся з архіўнымі матэрыяламі, рэдкімі фотаздымкамі, картамі і рэчамі - доказамі злачынстваў нацыстаў. Візіт у музей пакінуў глыбокі след у сэрцах вучняў, стаўшы для іх важным урокам грамадзянскай адказнасці і гістарычнай памяці.