Напярэдадні Дня роднай мовы ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прагучалі цудоўныя і ўдзячныя словы ў адрас беларускай мовы падчас літаратурнай кампазіцыі "Гімн роднай мове". Навучэнцы і настаўнікі прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце. Вучні 3 класа дэманстравалі свае любімыя беларускія словы. Увесь калектыў школы стаў удзельнікам акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску".
"Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова! Матчын дарунак ад самай калыскі, Ты самацветаў яскравая нізка..." - тэтак цудоўна сказаў пра нашу мову Уладзімір Дубоўка. Такой мовай можна і неабходна ганарыцца. Напярэдадні свята, 19 лютага, у 3-4 класах Міжэвіцкай сярэдняй школы праводзілася гульня-падарожжа "Скарбы роднай мовы". Было шмат розных конкурсаў пра невычэрпныя скарбы беларускай мовы. Карысць такіх гульняў не толькі ў ведах. Гэта ўпэўненасць, цікавасць, жывое маўленне і разуменне таго, што беларуская мова - сучасная, багатая, самабытная.
Часы безопасности "Объекты железнодорожного транспорта: меры безопасного поведения и ответственность"
В рамках республиканской декады гражданско-патриотических дел "Афганістан у лесах нашых землякоў" в Мижевичской средней школе проходят различные мероприятия. Оформлен тематический стенд "Герои живут рядом", для учащихся 5-8 классов проведены информационные часы "Подвиг воинов- интернационалистов", а 9-11 классов - "Афганская война: история и память". Молодое поколение должно помнить и бережно хранить память о мужестве и героизме воинов, которые выполняли свой интернациональный долг в Афганистане.
18 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы вучні школы сабраліся ў інтэрактыўнай зоне, дзе прайшоў "Беларускі перапынак. Спрабуем перакласці". Навучэнцы з вялікай ахвотай удзельнічалі ў мерапрыемстве, але, на жаль, некаторыя словы так і не знайшлі беларускіх адпаведнікаў. Вучні 3-4 класаў з задавальненнем далучыліся да роднага слоўца праз прагляд беларускамоўных мультфільмаў - прайшла "Мультыманія па-беларуску". Пяцікласнікі паўдзельнічалі ў конкурсе "Знаўцы беларускіх загадак". Ніхто і не сумняваўся, што адгадванне загадак - адзін з любімых заняткаў дзяцей.
18 февраля в Мижевичской средней школе проведены часы безопасности "Объекты железнодорожного транспорта: меры безопасного поведения и ответственность". Железная дорога - зона повышенной опасности. В целях предупреждения несчастных случаев подростками в очередной раз напомнили о соблюдении правил безопасного поведения на железной дороге. Основными причинами травмирования граждан железнодорожным подвижным составом и поражения током контактной сети является незнание и нарушение правил безопасности при нахождении в зоне железнодорожных путей.
17 лютага ў 7 класе Міжэвіцкай сярэдняй школы ў рамках праграмы " Я. Мая сям'я.Мая Радзіма" прайшла класная гадзіна "Сеткавы этыкет", накіраваная на фарміраванне агульнапрынятых маральных нормаў паводзін у сетцы Інтэрнэт, культуры адказнага і этычнага выкарыстання Інтэрнэту, а таксама на павышэнне інфармацыйнай адукаванасці навучэнцаў пры карыстанні рэсурсамі сеткі Інтэрнэт. Папярэдняе апытанне сямікласнікаў паказала, што ўсе яны з'яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі інтэрнэту, і таму тэма класнай гадзіны з'явілася актуальнай.
17 лютага Тыдзень роднай мовы атрымаў свой працяг. Інтэрактыўны перапынак "Патлумач" сабраў вучняў 4-5 класаў. Навучэнцы былі вельмі актыўнымі і наперабой "дэкадавалі" малюнкі з выявамі фразеалагізмаў, тлумачылі іх значэнне. Цікавым для удзельнікаў мерапрыемства было і разгадванне рэбусаў. Працягам другога дня Тыдня стала інтэлектуальная гульня "Мова родная - мова модная" для вучняў 6-8 класаў. Каманды "Эрудыты" і "Разумнікі" змагаліся за права лічыцца лепшымі знаўцамі роднай мовы. Удзельнікам гульні прыйшлося пераадолець восем "перашкод", каб дайсці да фінішу.