23 кастрычніка ў 5-7 класах у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" прайшло мерапрыемства "Я і Школа", накіраванае на фарміраванне асэнсаваных і адказных адносін вучняў да сваёй ролі ў школьным грамадстве. Навучэнцы стваралі партрэты ідэальнага настаўніка і вучня, дарылі добрыя справы школе, рабілі прапановы наконт таго, што б яны змянілі ў школе ці што новае ўвялі, калі б былі дырэктарам установы. У выніку прыйшлі да высновы, што школа - гэта МЫ.
Учащиеся приняли участие в обучающей игре "Eleсtri-city" по теме энергосбережения.
В игровой форме они освоили полезные привычки и способы экономии электричества.
"Я разумею свае пачуцці" - пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў 7 класе ў рамках праграмы "Мой псіхалагічны дабрабыт". Навучэнцы вучыліся размяжоўваць пачуцці і эмоцыі, адчуванні, "засяляючы" прапанаванымі паняццямі астравы Пачуццяў, Эмоцый, Драйваў і Адчуванняў. Вызначалі, чым адрозніваюцца, напрыклад, гнеў і агрэсія, сум і смутак.